Новости Гродно. 28.05.2021. Выдача сертификатов вакцинации от COVID-19
Тема дня
У Гродзенскай вобласці пачалі выдаваць сертыфікаты вакцынацыі ад COVID-19. Для яго атрымання неабходна запоўніць заяву ў паліклініцы, дзе была зроблена прышчэпка. Заказаць сертыфікат, таксама, можна на сайце той жа ўстановы. Для гэтага трэба запоўніць электронны бланк і адправіць яго на вызначаны адрас электроннай пошты. Забіраюць дакумент персанальна. Да прыкладу, у гродзенскай цэнтральнай паліклініцы на дадзены момант выдадзена каля сотні сертыфікатаў-пацверджанняў аб пройдзенай вакцынацыі.
Все новости в Мае