Новости Гродно. 11.10.2022. Возле моста по ул. Поповича организованы временные остановки
Тема дня
У Гродне змяніўся рух грамадскага транспарту. Каля Паповіцкага моста арганізаваны часовыя прыпынкі. Да іх накіроўваецца транспарт па новым раскладзе. Так, з боку гандлёвага каледжа па вуліцы Паповіча з'явіліся разваротныя пляцоўкі і прыпыначны пункт "Мост", куды транспарт падвозіць пасажыраў шэрагу мікрараёнаў, у прыватнасці Фолюш. Тут курсіруюць аўтобусы нумары 7 і 28, тралейбусы 10, 12, 14, 15 і 23. Па словах спецыялістаў, пасажырапаток пачалі маніторыць задоўга да закрыцця Новага моста, расклад руху грамадскага транспарту плануюць працягваць адаптаваць пад патрэбы гродзенцаў.
Все новости в Октябре