Новости Гродно. 11.10.2022. В Гродно запретили левый поворот с ул. К.Маркса на ул. Социалистическую
Тема дня
Кіроўцы масава парушаюць ПДР пры левым павароце з вуліцы Карла Маркса на Сацыялістычную ў Гродне. Гэта праблема, у прыватнасці, прагучала ў рамках стрыму, прысвечанага закрыццю моста па вуліцы Паповіча і пераарганізацыі дарожнага руху ў абласным цэнтры. Знак забароны левага павароту з'явіўся на скрыжаванні ў канцы верасня, з таго часу тут штодня дзяжурыць экіпаж ДАІ. Парушаюць як кіроўцы легкавых, так і грузавых аўтамабіляў. Наша здымачная група паназірала за сітуацыяй у цэнтры горада.
Все новости в Октябре