Advertisement
rate

2.98

rate

3.48

rate

3.60

Weather

+12

Пн, 24 авг
В Гродненской области фотоловушка помогла найти вора кружек // В Беларуси намолотили почти 8,6 миллиона тонн зерна // В Лидском районе 15-летний мотоциклист столкнулся с автомобилем: подросток в больнице с переломами // Зельвенские милиционеры за два часа нашли потерявшегося в лесу грибника // 
В Гродненской области фотоловушка помогла найти вора кружек // В Беларуси намолотили почти 8,6 миллиона тонн зерна // В Лидском районе 15-летний мотоциклист столкнулся с автомобилем: подросток в больнице с переломами // Зельвенские милиционеры за два часа нашли потерявшегося в лесу грибника // 

Бульба-фест «Воранаўскі дранік» собрал несколько тысяч гостей

24 августа 2026 17:30

Не одна тысяча драников и сотни килограммов других блюд из тёртого картофеля, кулинарные мастер-классы и дегустации, а ещё открытие центра “Белорусского драника” и премьера гимна бульба-феста. “Воранаўскі дранік” в третий раз собрал гостей и прошёл с ещё большим размахом. Гастрофест манил ароматами, и несмотря на непогоду, создавал настроение и наполнял положительными эмоциями.

“Воранаўскі дранік” – гастрафэст, на які заўсёды ўсе прыходзяць у добрым настроі. Сёлета станоўчых эмоцый было ўдвая больш, таму што смачны фестываль супаў з юбілеем гарадскога пасёлка. Яму споўнілася 490 гадоў. Падарункам да такой значнай даты і адным з галоўных мерапрымстваў гастафэсту стала адкрыццё ў Воранаве першага ў Беларусі культурна-адукацыйнага цэнтра “Беларускі дранік”. У яго залах – усё пра бульбу.

Асобная зала прысвечана стравам з таркаванай бульбы. Тут арыгінальныя рэцэпты не толькі з Гродзеншчыны, але і з усёй Беларусі. Сярод іх, вядома, і мясцовы ўнікальны рэцэпт “нацкіх дзеруноў”. Дарэчы, у цэнтры гасцей імі і пачастуюць. Для дэгустацыі абсталяваны пакой з інтэрьерам сялянскай кухні і аўтэнтычным посудам.

Гонар воранаўскай зямлі - “нацкія дзеруны”, ўнесеныя ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Іх рэцэпт з пакалення ў пакаленне перадаюць гаспадыні з вёскі Нача. На бульба-фэсце яны гасцінна запрашалі на свой падворак пакаштаваць знакамітую страву і на майстар-класс па яе прыгатаванні.

Пах дранікаў стаяў на кожным падворку. Іх гатавалі і воранаўскія гаспадыні, і гаспадыні з суседніх раёнаў. Не абышлося на бульба-фэсце і без байкерскіх дранікаў. Ва ўсіх былі свае кулінарныя сакрэты, што надавала стравам асаблівы смак.

Усе прывыклі, што дранікі – гэта страва. А вось арганізатары бульба-фэсту паказалі, што яны могуць стаць і матэрыялам для творчасці. У Воранаве была выкладзена карта Беларусі з 490 дранікаў. Лічба сімвалічная. Адпавядае узросту гарадскога пасёлка. І гэта быў не адзіны сюрпрыз для гасцей сталіцы бульбянога свята Гродзеншчыны.

Дранікі з “бацькавай бульбы” прыйшліся даспадобы гасцям гастрафэсту. Высока ацанілі яны і смакавыя якасці прыгатаванай з яе “бульбы па-воранаўску”. Гэта ўнікальны рэцэпт пераможцы і фіналісткі расійскіх кулінарных шоу Вікторыі Урбановіч. Сакрэт, кажа, і ў клубнях, і ў марынадзе, дзе толькі беларускія прыправы і спецыі. У меню, якое прапанавала Вікторыя, з “бацькавай бульбы" таксама былі спечаны хлеб, торт і вафлі.

На гастрафэсце з бульбы можна было пакаштаваць дзясяткі страў. Сельгаспрадпрыемствы Воранаўшчыны традыцыйна прадставілі найбольш папулярныя ў іх раёне. Воранаўскі раён – адзін з асноўных вытворцаў бульбы ў Гродзенскай вобласці. Сёлета пад яе адведзена 276 гектараў.

“Воранаўскі дранік”, акрамя таго, што смачны, так яшчэ і вясёлы гастранамічны фэст. Гумару тут было дастаткова. Калі ў беларусаў свята, непагадзь не перашкода. І гэта ў чарговы раз даказаў воранаўскі бульба-фэст. Моцны вецер унес пэўныя карэктывы, але кардынальна не паўплываў на атмасферу гастрафэсту. І тым больш не паўплываў на колькасць гасцей і іх настрой.

Не першы раз на “Воранаўскі дранік” прыязджаць госці з рэгіенаў Расіі, з якімі ў варанаўчан наладжана супрацоўніцтва. І заўсёды яны адзначаюць асаблівую атмасферу свята, якая аб’ядноўвае людзей. Адзначыць важнасць чалавека працы. Такую мэту ставіла перад сабой Надзея Маркевіч – аўтар слоў песні, якую ўжо назвалі гімнам бульба-фэсту “Воранаўскі дранік” і прэм’ера якой адбылася на фестывальнай сцэне.

У святочны дзень у Воранаве працавалі дзясяткі разнастайных пляцовак. Былі арганізаваны конкурсы і спаборніцтвы. На галоўнай сцэне да ночы гучала музыка. У мерапрыемствах “Воранаўскага драніка” сёлета прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек, што сведчыць пра рост папулярнасці бульба-фэсту. А гэта значыць, у наступным годзе арганізатарам давядзецца
пашырыць яго тэрыторыю.

Лента новостей Все

Новости региона