Новости Гродно. 27.03.2023. Аграрии Гродненщины приступили к севу ранних яровых культур
Тема дня
Аграрыі Гродзеншчыны прыступілі да сяўбы ранніх яравых культур. Каб укласціся ў адведзеныя тэрміны, працаваць даводзіцца ўвесь светлавы дзень. Галоўная задача - пакласці насенне ў глебу, пакуль не сышла вільгаць. Першымі высейваюць люцэрну на зялёную масу і ячмень, на чарзе авёс і цукровыя буракі - гэтыя культуры менш патрабавальныя да цяпла. Вясенняя пасяўная кампанія - адна з галоўных у аграрным календары. Менавіта зараз гаспадаркі Прынёмання закладваюць аснову для будучага ўраджаю.
Все новости в Марте