Новости Гродно. 01.03.2023. Всемирный День чтения вслух отметили в Гродно
Тема дня
Чытанне ўслых, як даказваюць эксперты, спрыяе павелічэнню слоўнікавага запасу, развіццю памяці і павышэнню пісьменнасці чалавека. І яшчэ раз даказвае вялікую ролю – кнігі. А каб аматараў такога чытання з года ў год станавілася больш, было вырашана ўвесці ў сусветны каляндар адпаведную дату. І вось пачынаючы з 2010 года ў першую сераду сакавіка тысячы людзей бяруць у рукі мастацкую літаратуру. У тым ліку і ў дзіцячым філіяле абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага. Тут не толькі чытаюць, але і сустракаюцца з ілюстратарамі кніг, аўтарамі выданняў, праводзяць займальныя гульні.
Все новости в Марте