Новости Гродно. 08.05.2024. Программа праздничных мероприятий, посвящённых Дню Победы
9 Мая па ўсей краіне будуць арганізаваны святочныя праграмы, прымеркаваныя да 79-й гадавіны Вялікай Перамогі. У Гродне старт ім у 10 гадзін на плошчы Савецкай дасць рэспубліканская акцыя “Беларусь помніць”, удзел у якой прымуць родныя тых, хто набліжаў Перамогу. Яны пройдуць з партрэтамі герояў Вялікай Айчыннай вайны па цэнтральных вуліцах горада. Да ўдзельнікаў шэсця далучацца кіраўніцтва вобласці і горада, а таксама працоўныя калектывы. Эпіцэнтрам асноўных святочных мерапрыемстваў у Гродне па традыцыі стануць плошчы Савецкай, Леніна і Тызенгауза і парк Жылібера.
Все новости в Мае