25.05.2017. Курение в общественных местах
Тема дня
Курыць у ліфтах, пунктах прыпынку грамадскага транспарту, на дзіцячых пляцоўках, а таксама на пляжах і ў спартыўных аб’ектах, магчыма, ужо ў хуткім часе забароняць. З ініцыятывай перагледзіць Дэкрэт аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і спажывання тытунёвых вырабаў выступіла Міністэрства аховы здароўя краіны. Акрамя таго, новы дакумент прыраўняе да звычайных цыгарэт і даволі папулярныя сёння электронныя. Гэтыя і іншыя новаўвядзенні, як разлічваюць у тым ліку і прынёманскія эксперты, з цягам часу дазволяць значна паменшыць колькасць прыхільнікаў палення.
Все новости в Мае