Тропы. Улица Реймонта. 2 часть.10.08.2018
Тропы
Час, калі на вуліцы Рэйманта пачалі з'яўляцца будынкі, прыпаў на панаванне ў Гародні польскай улады - у 20-30-я гады мінулага стагоддзя. Да нашага часу добра захаваўся цагляны – сёння шматкватэрны - дом пад нумарам 4. А між тым, пабудаваны ён у пачатку 20 стагоддзя гаспадаром татарскага паходжання - Шумскім. Каштоўнасць уяўляюць старыя разьбяныя дрэвы з выявай зоркі і паўмесяца. З чацьвёртым домам суседнічае не менш цікавы - шосты. Краязнаўцы мяркуюць, што будынак узведзены прыкладна ў 1932 годзе - інжынерам лясной гаспадаркі Маткоўскім, які быццам бы з’ехаў ў Аргенціну. там і памёр. Менавіта у гэты дом сёння і прывядуць нашыя дарогі.
Все видео в Августе