Новости Гродно. 29.07.2022. Слушателем курса белорусской филологии ГрГУ станет необычная студентка
Тема дня
Слухачом курса беларускай філалогіі купалаўскага ўніверсітэта ў новым навучальным годзе стане незвычайная студэнтка. Вікторыя – невідушчая, але гэта акалічнасць – зусім не перашкода для дасягнення пастаўленай мэты. Дзяўчына паспяхова ужо здала 3 экзамены - па беларускай мове і літаратуры, а таксама гісторыі Беларусі, дзве дзявяткі і васьмёрка, адпаведна. Канчатковыя прахадныя балы на факультэт будуць агучаны 4 жніўня. Але ўжо зараз можна смела казаць, заяўленыя высокія вынікі дазволяць Вікторыі ўліцца ў гэтым годзе ў вялікую філалагічную сям'ю купалаўскага.
Все новости в Июле