Новости Гродно. 27.11.2019. Владимир Кравцов провел встречу с координатором ООН в Беларуси
Тема дня
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў правёў сустрэчу з пастаянным каардынатарам Арганізацыі Аб’яднанных Нацый у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкі. На павестку дня міжнароднай сустрэчы былі вынесены пытанні пашырэння ўзаемавыгаднага і ўсебаковага супрацоўніцтва ў сферы дасягнення мэтаў устойлівага развіцця. Мэта стратэгіі – перадаць наступным пакаленням планету ў добрым стане і сфарміроваць умовы для развіцця грамадства, эканомікі і экалогіі. Праграма ўтрымлівае 17 мэт устойлівага развіцця. Беларусь прымала самы актыўны ўдзел у распрацоўцы Павесткі-2030 на ўсіх этапах.
Все новости в Ноябре