Новости Гродно. 23.11.2023. В Гродненской области растёт спрос на частное домостроение
Тема дня
Новыя фарматы прыватнай жылой забудовы. Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў краіне вядзецца актыўная работа па распрацоўцы розных падыходаў у будаўніцтве індывідуальнага жылля для грамадзян індустрыяльным метадам. Як заяўлена, у гэтую працу актыўна павінны быць уключаны дзяржзабудоўшчыкі. Як адзначылі спецыялісты, у рэгіёне праца на рынку прыватнай забудовы паспяхова вядзецца ўжо не адзін год. Толькі сёлета, паводле ацэнкі спецыялістаў, у Прынёманні будзе пабудавана не менш за 465 тысяч метраў квадратных жылля, з іх 176 тысяч складзе індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва. Як адзначаецца - попыт на прыватнае домабудаванне ў Прынёманні пастаянна расце.
Все новости в Ноябре