Новости Гродно. 21.01.2019. Завершается реконструкция филармонии
Тема дня
Канцэртная зала, якая па маштабах набліжаецца да лепшых пляцовак сталіцы, ужо зусім хутка з’явіцца ў абласным цэнтры. У Гродне завяршаецца рэканструкцыя філармоніі, якая зацягнулася амаль на сем год. Распачатыя яшчэ ў 2012-м, работы не аднойчы прыпыняліся з-за адсутнасці фінансавання. Аднак зараз усе праблемныя моманты вырашаны, і рэканструкцыя ўступіла ў завяршальную стадыю. Было закуплена і ўстаноўлена найсучаснейшае абсталяванне, якое, да слова, гэтымі днямі праходзіць тэставыя выпрабаванні. Будаўнікі працягваюць працаваць у дзве змены, у той час як адміністрацыя рыхтуецца да адкрыцця адноўленага аб’екта ўжо ў наступным месяцы.
Все новости в Январе