Новости Гродно. 19.07.2022. Президент убежден в успешной уборке урожая на Гродненщине
Тема дня
Захаваць тэмпы эканамічнага развіцця не ніжэй мінулага года – такая задача прагучала ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Лукашэнкі на сустрэчы са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам. Гэтаму папярэднічала знаёмства з сітуацыяй ва ўсходніх рэгіёнах краіны, што дазволіла выкрыць хібы напярэдадні ўборачнай кампаніі. Ход жніва ў Прынёманні стаў адной з галоўных тэм падчас рабочай сустрэчы з Уладзімірам Каранікам. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўмовы надвор'я ўскладняюць ўборку, але выказаў перакананне, што на Гродзеншчыне ўсё пройдзе на вышэйшым узроўні. Перад аграрыямі рэгіёна зараз стаіць стратэгічная задача: прыбраць азімы ячмень, прыступіць да ўборкі яравых культур. Так, па стане на 19 ліпеня, з палёў Гродзеншчыны засталося ўбраць каля 13% азімага ячменю.
Все новости в Июле