Новости Гродно. 12.12.2022. В Гродно продолжается ликвидация последствий снежного циклона
Тема дня
Цыклон, а разам з ім снегапады, якія абрынуліся на рэгіёны краіны, прынёс нямала складанясцяў. Так, падраздзяленні МНС Прынёмання 39 разоў выязджалі на дапамогу насельніцтву і арганізацыям. Выратавальнікі “выцягвалі” транспарт, які захрас у снежных гурбах, у 4-х выпадках буксіравалі аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі. Не падрыхтаванымі да зімы аказаліся і вялікагрузы – за апошнія суткі выратавальнікі 15 разоў цягнулі фуры. ДАІ перайшла на кругласутачны рэжым службы, галоўная задача інспектараў зараз – суправаджэнне арганізаваных груп снегаўборачных машын. На цэнтральных вуліцах Гродна ў ноч з нядзелі на панядзелак для ўборкі снегу было задзейнічана 44 адзінкі тэхнікі, сфарміравана 6 брыгад.
Все новости в Декабре