Новости Гродно. 11.09.2019. Волонтеры ГрГУ имени Я.Купалы
Тема дня
Сёлетні чэрвень запомніўся беларусам маштабнай спартыўнай падзеяй: у Мінску адбыліся другія Еўрапейскія гульні. Актыўны ўдзел у правядзенні вялікага міжнароднага спаборніцтва ўзялі і прынёманскія студэнты, якія выконвалі на мерапрыемстве валанцёрскія функцыі. А зараз гэтых маладых людзей віталі на адмысловай сустрэчы ў Гродне. Прысутныя адрасавалі валанцёрам падзякі за плённую работу. А самі студэнты дзяліліся ўласнымі ўражаннямі аб Еўрапейскіх гульнях у беларускай сталіцы.
Все новости в Сентябре