Новости Гродно. 11.01.2023. Погранзаставе «Бенякони» присвоено имя Героя Советского Союза ефрейтора Фёдора Крылова
Тема дня
Імя Героя Савецкага Саюза яфрэйтара Фёдара Крылова прысвоена пагранзаставе “Беняконі” Лідскага пагранічнага атрада. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка. Згодна з дакументам імяннымі сталі заставы: «Глушкевічы» Лельчыцкага (Гомельская вобласць) і «Беняконі» Лідскага раёна (Гродзенская вобласць). Па архіўных дакументах, Фёдар Крылоў быў прызваны ў пагранічныя войскі ў верасні 41-га і шмат зрабіў для набліжэння чаканай Перамогі. Фёдар Крылоў загінуў у баі каля вёскі Рэпішча Лагойскага раёна Мінскай вобласці 10 ліпеня 44-га, знішчыўшы кулямётную кропку гранатай. Званне Героя Савецкага Саюза яму было прысвоена пасмяротна.
Все новости в Январе