Новости Гродно. 01.02.2019. Три зубренка родились на Дятловщине
Тема дня
На Дзятлаўшчыне нарадзіліся трое зубранят. Цяляткі сталі першым прыплодам новай мікрапапуляцыі зубра еўрапейскага, створанай на тэрыторыі Гродзеншчыны ў мінулым годзе. Сям’я дарослых волатаў, 18 зуброў, паходзіць ад асобінаў прывезеных з Азёрскай і Налібокскай папуляцый. Паселілася яна на тэрыторыі Дзятлаўскага лясгаса. Такое рашэнне было прынята паводле дзяржпраграмы “Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў”. Праграма разлічана на 5-цігадовы перыяд і прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў па захаванні папуляцыі зуброў.
Все новости в Феврале