07.09.2017. Охрана лососевых видов рыб
Тема дня
Праблемай захавання ласасёвых відаў рыб усур’ёз заняліся на Астравеччыне. Менавіта ў мясцовых рэках пакуль яшчэ сустракаюцца ўнікальныя для Беларусі ласосі. Аднак іх усяго некалькі дзясяткаў, і тыя, як сцвярджаюць прыродаахоўцы, могуць быць вынішчаны браканьерамі. З мэтай прыцягнуць увагу да праблемы ў аграгарадку Варняны Астравецкага раёна адкрылі адмысловы цэнтр, дзе прадстаўлена найбольш поўная інфармацыя аб папуляцыі ласасёвых на Беларусі.
Все новости в Сентябре