Новости Гродно. 31.08.2021. Акция "В школу с добрым сердцем"
Тема дня
Самыя
патрэбныя падарункі напярэдадні Дня ведаў атрымалі выхаванцы дамоў сямейнага
тыпу ў Гродне. Такім чынам валанцёры і актывісты абласной арганізацыі БРСМ далучыліся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "У
школу з добрым сэрцам". Традыцыйнае жнівеньскае мерапрыемства накіравана
на аказанне дапамогі шматдзетным, прыёмным, малазабяспечаным, апякунскім сем’ям
у падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Адны з наведаных адрасоў у Гродне – дамы
сямейнага тыпу па вуліцы Валковіча, дзе адразу 4 шматдзетныя сям’і атрымалі падарункавыя
боксы з самым неабходным да школы.
Все новости в Августе