Новости Гродно. 21.07.2023. МЧС напоминает, как не потеряться в лесу и что делать, если заблудился
Тема дня
Ягадны і грыбны сезон прыносіць не толькі радасць ад дароў лесу. Штогод у зводках МНС з’яўляецца інфармацыя аб пошуку тых, хто згубіўся ў час ціхага палявання. Адны блукаюць некалькі гадзін, а другія затрымліваюцца ў лясных масівах на суткі, а то і больш і самастойна не могуць выбрацца. У гэтым выпадку да пошуку людзей далучаюцца супрацоўнікі міліцыі і выратавальнікі. Сёлета на Гродзеншчыне не рэгістраваліся такія здарэнні, але ж работнікі МНС праводзяць прафілактычную работу і нагадваюць насельніцтву аб правілах паводзін у лесе. У цэнтрах бяспекі МНС для іх вывучэння абсталяваны спецыяльныя лакацыі, а выратавальнікі даюць майстар-класы дзецям і дарослым наконт таго, як не згубіцца ў лесе і што рабіць, калі не можаш знайсці дарогу дадому.
Все новости в Июле