Новости Гродно. 15.11.2018. Жители одного из домов Щучина жалуются на огромные лужи во дворе
Тема дня
Пасля дажджоў - сапраўднае возера, якое рэгулярна падтоплівае дваровую тэрыторыю, аўтамабільную паркоўку і нават жылыя пад’езды. Аб адсутнасці належнай сістэмы водаадвядзення сігналізуюць жыхары аднаго з дамоў у Шчучыне. Грамадзяне сцвярджаюць: праблема не новая, аднак доўгі час яна не знаходзіць вырашэння. І гэта не адзіная прэтэнзія пенсіянераў да шчучынскай жыллёва-камунальнай службы. Нараканні мясцовых жыхароў выклікае стан самога трохпавярховіка і асабліва – яго старых балконаў.
Все новости в Ноябре