Новости Гродно. 15.08.2019. Рейд ГАИ
Тема дня
Супрацоўнікі ДАІ працягваюць комплекс спецыяльных праверак своечасовага прахаджэння ўладальнікамі аўтамабіляў дыягностыкі транспартных сродкаў. Такая мера з’яўляецца прафілактычным мерапрыемствам пад назвай “Тэхагляд”. Яно накіравана на змяншэнне колькасці аварый. Паводле статыстыкі, сёлета па прычыне няспраўнасці аўтамабіляў на Гродзеншчыне адбылося 8 ДТЗ, у якіх тры чалавека загінула і 27 атрымалі траўмы рознай цяжкасці. Своечасовае праходжанне тэхагляду, адзначаюць спецыялісты, - залог бяспекі на дарозе.
Все новости в Августе