Новости Гродно. 14.08.2023. В Гродно работает школа белорусского языка и литературы
Тема дня
Вывучаць мову не ведаючы культуру складана. У гэтым перакананы ўдзельнікі сёлетняй летняй школы беларускай мовы і культуры з 4-х краін. Інтарэс замежнікаў - студэнтаў, выкладчыкаў і аспірантаў да яе зразумелы - яны лінгвісты. Некаторыя ўдзел у падобных курсах прымаюць на пастаяннай аснове. А ўсё таму, што праграма школы не паўтараецца і складзена такім чынам, каб максімальна пагрузіць слухачоў у беларускамоўнае асяроддзе, дазволіць ім даведацца больш аб літаратуры, культуры і традыцыях Сінявокай. А яшчэ ўбачыць і дакрануцца да архітэктурных пярлін Прынёмання.
Все новости в Августе