Новости Гродно. 12.10.2023. Пополнение в рядах юных спасателей
Тема дня
14 кастрычніка свой чарговы дзень нараджэння адзначыць Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных. Сёлета гэтаму руху споўніцца 22 гады. З нагоды святочнай даты МНС праводзіць акцыю «Моладзь за бяспеку». У яе рамках па ўсім рэгіёне праходзяць урачыстыя прыёмы новага папаўнення ў шэрагі арганізацыі і ўзнагароджанне лепшых актывістаў руху. Усяго па краіне ў шэрагах арганізацыі - 150 тысяч маладых хлопцаў і дзяўчат, якія штогод удзельнічаюць у розных мерапрыемствах, дзе набываюць навыкі бяспечных паводзін, якія так неабходныя ў паўсядзённым жыцці.
Все новости в Октябре