Новости Гродно. 12.07.2021. Борщевик в Гродненской области
Тема дня
За апошнія 5 гадоў у Гродзенскай вобласці ўдалося скараціць плошчу
вырастання баршчэўніка Сасноўскага фактычна ўдвая - са 190 да 95 га. На ліпень прыходзіцца
пік цвіцення і фарміравання насення гэтага гіганта, вышыня якога можа дасягаць
3-4 метраў, а адна расліна здольна даваць да 10 тысяч адзінак насення. Пры
выяўленні месцаў вырастання баршчэўніка, кажуць спецыялісты, неабходна
праінфармаваць тэрытарыяльныя органы Міністэрства прыродных рэсурсаў або ўласніка
зямлі, які павінен прыняць меры па яго ліквідацыі.
Все новости в Июле