Новости Гродно. 08.07.2019. Фестиваль немого кино и живой музыки под открытым небом
Тема дня
Культурнае мерапрыемства, якое становіцца візітнай карткай горада над Нёманам. Менавіта так, знаўцы, кажуць пра фестываль нямога кіно і жывой музыкі пад адкрытым небам. Гэта была ўжо 6-ая па ліку імпрэза, праграму якой насыцілі жартамі і рэдкімі кінастужкамі, а таксама рознымі інструментамі і аўтарскай музыкай. Да слова, кампазітары ствараюць свае творы спецыяльна да мерапрыемства, што стала сапраўднай “фішкай” кінафэсту. Цікава, што сёлета ўпершыню адбыўся паказ і дзіцячага фільма. Падрабязней аб фестывалі з непаўторнай атмасферай, у відэасюжэце.
Все новости в Июле