Новости Гродно. 02.02.2024. На "Поезд памяти" у школьников Принеманья только один билет
Тема дня
Стартаваў адбор старшакласнікаў, якія стануць удзельнікамі міжнароднага патрыятычнага культурна-адукацыйнага праекта "Цягнік памяці-2024». Моладзь з розных краін СНД ён аб’яднае трэці раз. Сёлета ад Беларусі ў падарожжа адправяцца толькі восем дзесяцікласнікаў: двое мінчан і па адным прадстаўніку ад кожнай вобласці. Іх імёны будуць названы ў красакавіку на падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу "Я патрыёт сваёй краіны». Да гэтага даказваць права стаць удзельнікамі “Цягніка памяці” юнакам і дзяўчатам прыйдзецца на школьным, раённым і абласным этапах, дзе ім будуць прапанаваны тры заданні.
Все новости в Феврале