Новости Гродно. 01.12.2023. В Гродно определили победителей областного этапа конкурса рисунков "Бизнес глазами детей"
Тема дня
Дзеці бачаць прагрэс бізнесу праз развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва. Такая выснова ад экспертнага журы прагучала падчас вызначэння пераможцаў абласнога этапа конкурсу малюнка "Бізнес вачамі дзяцей". Мэта творчага спаборніцтва - папулярызацыя прадпрымальніцкай дзейнасці сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Гродзенскай вобласці. Сёлета конкурс прайшоў трэці раз. Арганізатарамі адзначана вялікая актыўнасць сярод дзяцей: на адрас Гродзенскага аблвыканкама надаслана больш за тысячу малюнкаў з розных куткоў рэгіёну, у фінал адабраны больш за 400 работ.
Все новости в Декабре