26.01.2017. Обращения граждан
Тема дня
Праблемы добраўпарадкавання дваровых тэрыторый, работа жыллёва-камунальнай гаспадаркі, індывідуальнае будаўніцтва і рамонт дарог. Менавіта гэтыя пытанні часцей за ўсё падымаліся пры звароце жыхароў Прынёмання ў органы ўлады ў мінулым годзе. Пры гэтым колькасць зваротаў, у тым ліку і на прамыя тэлефонныя лініі, значна скарацілася ў параўнанні з папярэднім перыядам. Такая інфармацыя была агучана на сённяшнім пасяджэнні Гродзенскага аблвыканкама, дзе разглядаліся пытанні выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №2 “Па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці жыццядзейнасці грамадзян”.
Все новости в Январе