Новости Гродно. 23.08.2018. Проверки областной инспекции Госстандарта
Тема дня
Святлодыёдныя лямпы, ператваральнікі напругі, кабелі і злучальнікі для святлодыёднай стужкі. Небяспечныя для здароўя і жыцця людзей электра-тэхнічныя прылады з Кітаю і Расіі рэалізоўваліся ў гандлёвых аб’ектах Гродна. Такі вердыкт вынесла Гродзенская абласная інспекцыя Дзяржстандарта па выніках праверачных мерапрыемстваў. Эксплуатацыя такіх тавараў не толькі магла пашкодзіць рабоце іншай тэхнікі, але і прывесці да пажару і нават удара чалавека электрычнасцю. Як паведамляюць ў абласной інспекцыі Дзяржстандарта, па выніках іспытаў у акрэдытаванай лабараторыі з 19 адабраных з гродзенскіх прылаўкаў тавараў - 4 прызнаны небяспечнымі.
Все новости в Августе