Новости Гродно. 23.07.2018. Автофестиваль "SunDay"
Тема дня
Амаль уся гісторыя сусветнай аўтапрамысловасці ў адным месцы. Ля Гродна прайшоў міжнародны аўтафестываль “СанДэй-2018”. Абласны цэнтр ужо ў дзявяты раз прымаў удзельнікаў прадстаўнічага форуму - гэтым разам для азнаямлення былі прэзентаваны больш за 400 рэдкіх і эксклюзіўных аўтамабіляў з розных куткоў Беларусі і замежжа. Як засведчылі заўсёднікі, сёлетняя сустрэча прайшла надзвычай маштабна, ярка і запамінальна. Па традыцыі, інфармацыйным партнёрам відовішчнага міжнароднага аўташоў выступіла Тэлерадыёкампанія “Гродна”.
Все новости в Июле