Новости Гродно. 11.07.2018. Юные биатлонисты провели сборы в Новогрудском районе
Тема дня
Юныя зоркі беларускага біятлона правялі зборы на спецыяльным комплексе ў Навагрудскім раёне. Унікальная мясцовая спартыўная школа ўжо напрацягу 14-ці гадоў рыхтуе новую змену беларускім алімпійскім чэмпіёнам. Узмоцненыя трэніроўкі па зімовых відах спорту не спыняюцца нават летам і ва ўмовах мадэрнізаці. Зараз спартыўна-біятлонны комплекс пад Навагрудкам перажывае глабальную рэканструкцыю, пасля якой будзе адпавядаць рэспубліканскаму ўзроўню. Першае выпрабаванне абноўленная гоначная траса і стрэльбішчы пройдуць ўжо ў канцы жніўня. Тут адбудуцца спаборніцтвы Кубка Федэрацыі біятлона Беларусі.
Все новости в Июле