02.03.2018. Экономическая олимпиада
Тема дня
Эканамічныя спецыяльнасці працягваюць заставацца ў топе найбольш папулярных у абітурыентаў. Так, на факультэце эканомікі і кіравання купалаўскага ўніверсітэта па большасці спецыяльнасцей на бюджэтную форму навучання прахадныя балы застаюцца на ўзроўні вядучых ВНУ краіны. Тут упэўнены, ва ўмовах вялікай канкурэнцыі ўніверсітэт атрымлівае найлепшых студэнтаў. Зрэшты, будучых уладальнікаў чырвоных дыпломаў тут пачынаюць шукаць задоўга да старту чарговай уступнай кампаніі. Напрыклад, арганізоўваюць алімпіяды для навучэнцаў сярэдне-спецыяльных устаноў краіны, пераможцам якіх у якасці бонуса прапануюць льготы пры паступленні.
Все новости в Марте